Twitter знайшоў памылку ў сістэме абароны і рэкамендуе змяніць паролі

Twitter знайшоў памылку ў сістэме абароны і рэкамендуе змяніць паролі

Twitter знайшоў памылку ў сістэме захоўвання пароляў і рэкамендуе карыстальнікам іх змяніць. Пры гэтым карапрацыя адзначае, што памылку ўжо выправілі і няма прыкмет пранікнення ў акаўнты.

"Калі вы ўстанаўліваеце пароль для свайго акаўнта ў Twitter, мы выкарыстоўваем тэхналогіі, якія маскіруюць яго так, каб ніхто ў кампаніі не мог яго бачыць, — гаворыцца ў паведамленні. — Нядаўна мы выявілі памылку, з-за якой паролі захоўваліся ў незамаскіраваным унутраным журнале".

Карпарацыя рэкамендуе "ў мэтах перасцярогі" разгледзець магчымасць змены пароля на ўсіх сэрвісах, дзе выкарыстоўваўся такі ж пароль, як ад акаўнта ў Twitter.

Ва ўсім свеце налічваецца каля 330 мільёнаў актыўных карыстальнікаў Twitter.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі