У адной з вёсак Гродзенскага раёна аб'явілі двухмесячны каранцін
У вёсцы Гліняны Гродзенскага раёна аб'явілі двухмесячны каранцін. Прычынай стала ліса, якая прыйшла ў вёску і была задушаная сабакам. Яна аказалася шалёнай, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую раённую ветэрынарную станцыю.
На працягу двух месяцаў будуць праводзіцца супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па прафілактыцы шаленства, адловяць бадзяжных сабак, правядуць вакцынацыю хатніх жывёлаў. Сёлета супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ўжо праводзіліся ў вёсцы Путрышкі, якую таксама наведала шалёная ліса. У пачатку кастрычніка двухмесячны каранцін быў уведзены ў вёсцы Аўсемірава Столінскага раёна, таксама з-за шаленства лісы.