У Беларусь забаранілі ўвозіць украінскія шпалеры
Адпаведную пастанову падпісаў галоўны санітарны лекар нашай краіны.
У Беларусь з 24 красавіка нельга ўвозіць шпалеры чатырох украінскіх вытворцаў. Пастанову аб гэтым падпісаў галоўны дзяржаўны санітарны лекар нашай краіны Ігар Гаеўскі.
У дакуменце паведамляецца, што даследаванне ўкраінскіх шпалераў праводзілася ў Расіі. У выніку, Федэральная служба па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў выявіла парушэнні ў прадукцыі прадпрыемстваў "Эдэм", "Славянскія шпалеры-КФТБ", "Сінтра" і "Вініл". Яны не адпавядаюць "санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням па міграцыі ў паветранае серадовішча фармальдэгіда і стыролу". Такое ж рашэнне прыняў і Расспажыўнагляд.
Пастановай галоўнага санітарнага лекара Беларусі забараняецца вываз украінскіх шпалераў згаданых вытворцаў у Расію. Мытнікі мусяць адпраўляць падобную прадукцыю для праходжання санітарна-каранціннага кантроля.