У Беларусі рыхтуюць удар па караедзе
Цалкам ад караеда навукоўцы пазбаўляцца не збіраюцца
У Беларусі рыхтуюць удар па караедзе. На наступны год запланаваныя дзяржаўныя выпрабаванні спецыяльнага біяпрэпарата, распрацаванага ў Інстытуце лесу Нацыянальнай акадэміі навук. Калі яны будуць паспяховыя, у 2026-м можа пачацца яго прамысловы выпуск, піша sb.by. На сённяшні дзень асноўным спосабам барацьбы з караедам з'яўляюцца "сякера і агонь" — высечка і спальванне пасечаных рэшткаў.
Навукоўцы кажуць, што да ўзмацнення агрэсіўнасці караедаў прывяло пацяпленне клімату ў нашай краіне. Найбольш пацярпелі паўднёвыя раёны. Дырэктар Інстытута лесу Аляксандр Кавалевіч гаворыць, што гэтую ўспышку ўдалося ліквідаваць "за 3-4 гады". Аднак лясы панеслі адчувальныя страты і спатрэбіцца час для выпраўлення сітуацыі.
Чакаецца, што новы біяпрэпарат будзе кантраляваць папуляцыю караеда. Ён будзе залятаць у пастку, прыцягнуты ферамонамі, заражацца фітапатагеннымі грыбамі, а потым перадаваць іх сваім нашчадкам. У выніку вылету новых пакаленняў караедаў не будзе. Аднак цалкам ад яго навукоўцы пазбаўляцца не збіраюцца. Яны кажуць, што караед — "першасны санітар лесу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.