У Гомелі расказалі пра багатую традыцыю беларускіх абярэгаў. Фота

У Гомелі ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава прайшла лекцыя-прэзентацыя “Тутэйшыя абярэгі”. Яе ініцыятары — ліцейная майстэрня “Ligas”, сталічная этнакрама “Рагна” і гомельская РЭКС Radzimas.

Звесткі, сабраныя Змітром Скварчэўскім, датычыліся калекцыі “Тутэйшыя абярэгі” майстэрні “Ligas”. Гісторык распавёў пра ідэю праекта:

"Шмат прадаецца замежных абярэгаў: інь-янь, кельцкія крыжы, молаты Тора… Моладзь іх носіць, і не толькі моладзь, але людзі не ведаюць, што было свайго. Таму з’явілася ідэя паказаць, што была свая багатая традыцыя, што можна насіць і свае рэчы".

Падчас лекцыі Зміцер Скварчэўскі закрануў такія тэмы, як паходжанне, прызначэнне, матэрыялы вырабу, узрост знойдзеных на тэрыторыі Беларусі літых абярэгаў. У кантэксце тэмы гісторык звярнуў увагу і на распачаты з X стагоддзя канфлікт паміж паганствам і хрысціянствам, які, аднак, у вырабе абярэгаў прайшоў не без узаемаўзбагачэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі