У Лос-Анджэлесе ўручаць прэмію “Оскар”
28 лютага ў Лос-Анджэлесе ў 88-мы раз уручаць “Оскар” — ганаровую ўзнагароду амерыканскай кінаакадэміі за найлепшыя дасягненні ў кінаіндустрыі па выніках 2015 года.
Сёлета асаблівую ўвагу прыцягвае намінацыя “Найлепшыя мужчынская роля”: тут фаварытам лічыцца Леанарда дзі Капрыё, які сыграў галоўную ролю ў фільме “Выжылы”. За гэтую працу актор ужо атрымаў “Залаты глобус”, прэмію BAFTA і быў адзначаны Гільдыяй кінаакцёраў. Для дзі Капрыё гэта пятая намінацыя на “Оскар”. Раней ён ніколі не атрымліваў ганаровую статуэтку.
У намінацыі “Найлепшы фільм” выстаўленыя адразу 8 карцін, сярод якіх “Выжылы” Алехандра Гансалеса Ін’ярыту, “Марсіянін” з Мэтам Дэйманам і “У цэнтры ўвагі”.
Сярод рэжысёраў, якія будуць прэтэндаваць на статуэтку, букмекеры аддаюць перавагу Джорджу Мілеру, аўтару “Шалёнага Макса”. За найлепшую жаночую ролю могуць уганараваць Бры Ларсан за працу ў фільме “Пакой”.