У Маскве Лукашэнка заявіў, што прыехаў не з працягнутай рукой

23 снежня Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічае ў сустрэчы кіраўнікоў краін-чальцоў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, якая праходзіць у расійскай сталіцы. "Мы не прыехалі ў Маскву з працягнутай рукой штосьць прасіць наўзамен чагосьці", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Беларусь была і застаецца вернай саюзніцкаму абавязку ў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, заявіў кіраўнік Беларусі. Ён выказаўся за тое, што АДКБ неабходна ўдасканальваць калектыўны сілавы патэнцыял.

Паводле слоў Лукашэнкі, краіны АДКБ павінны цвёрда і аргументавана прасоўваць на міжнародных пляцоўках агульную пазіцыю, што будзе працаваць на ўмацаванне аўтарытэта арганізацыі. "Сітуацыя каля нашых межаў яшчэ ніколі не была такой напружанай і выбуханебяспечнай. Маштабныя рызыкі і выклікі патрабуюць скаардынаванай палітыкі ўсіх нас", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён лічыць, што ў сённяшніх умовах асноўным сродкам вырашэння канфліктаў і зніжэння напружанасці ў адносінах павінны быць найперш дыпламатычныя меры.

Фота — Коммерсант, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі