У мінскага "Кінавідэапраката" мяняецца дырэктар

У мінскага "Кінавідэапраката" мяняецца дырэктар

31 жніўня стала вядома, што з пасады гендырэктара мінскага "Кінавідэапракату" сыходзіць Васіль Коктыш, піша tut.by. Ён кіраваў гэтай арганізацыяй амаль 20 гадоў.

Часова выканаўцам абавязкі дырэктара УП "Кінавідэапракат" з 1 верасня будзе Андрэй Разжавайкін.

Кінакрытык Антон Сідарэнка высока ацаніў дзейнасць Коктыша на чале "Кінавідэапракату". Ён нагадаў, што ў часы Коктыша публіка вярнулася ў мінскія кінатэатры. Тут была пастаўленая сістэа DOLBY, а сядушкі сталі мяккімі замест савецкіх фанерных. Пры Коктышы сусветныя кінапрэм'еры паказваліся ў Мінску адначасова з Лонданам і Нью-Ёркам, але за ў пяць разоў меншыя для мінскага гледача грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі