У Мінску пачынаецца Тыдзень еўрапейскага кіно
Традыцыйна ён пройдзе ў кінатэатры "Перамога". Уваход вольны.
11 траўня ў мінскім кінатэатры "Перамога" пачынаецца штогадовы Фестываль сучаснага еўрапейскага кіно. Ён прымеркаваны да Дня Еўропы.
Першым у праграме будзе чэшскі фільм "Цёмна-сіні свет" (Tmavomodrý svět). Фільм, зняты ў 2001 годзе, распавядае пра службу і сяброўства двух чэшскіх ваенных пілотаў. У 2001 годзе ён атрымаў у ЗША прыз National Board of Review як найлепшы замежны фільм.
Фестываль еўрапейскага кіно працягнецца з 11 па 17 траўня. Усе паказы фільмаў будуць бясплатнымі. Квіткі можна атрымаць за гадзіну да сеансу.