У новым кліпе Ok Go гуляюцца з перспектывай і аптычнымі ілюзіямі (відэа)
Відэа на песню "The Writing's On the Wall" знятае на складзе, які становіцца полем эксперыментаў музыкаў.
Амерыканскіі гурт Ok Go выпусціў кліп на песню "The Writing's On the Wall". За тыдзень відэа набрала амаль 7 мільёнаў праглядаў на YouTube.
Вядомыя нестандартным падыходам да здымкаў кліпаў, гэтым разам Ok Go прадэманстравалі рознабаковыя аптычныя ілюзіі і гульню з перспектывай. Відэа знятае на складзе, які становіцца полем эксперыментаў музыкаў. Яны, напрыклад, гуляюцца з ілюзіяй "Куб Нэкера", ходзяць па сценах, ездзяць на ровары дагары нагамі, скачуць з неіснуючых прыступак. Для рэалізацыі ідэі басісту Ціму Нортвінду давялося нават адрэзаць палову барады. Самае цікавае, што кліп зняты за адзін дубль.
Песня "The Writing's On the Wall" увойдзе ў новы альбом гурта "Hungry Ghosts", рэліз якога запланаваны на кастрычнік 2014 года.
Паводле ria.ru
Фота: www.billboard.com