У Прэміі Гедройца з'явілася "нобелеўская" намінацыя
Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч вырашына прыняць удзел у Прэміі Гедройца.
У намінацыі "Выбар Алексіевіч" пісьменніца выбярэ адзін з твораў, якія ўвайшлі ў кароткі спіс прэміі. Аўтар твору атрымае ад набеліянткі прыз — тэлефон iPhone Xr ад кампаніі Apple.
Шорт-ліст Прэміі Гедройца складаюць шэсць кніг:
1. Міхал Андрасюк. Поўня.
2. Алена Брава. Садомская яблыня.
3. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць.
4. Ілля Сін. Libido.
5. Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт.
6. Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 25 верасня ў Палацы мастацтваў. Пачатак у 19:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.