У рублях кошты на навучанне ў ВНУ выраслі на 4 мільёны, у валюце — на $100!
На самым дарагім стаматалагічным факультэце мінскага медуніверсітэта кошт навучання вырас прыкладна на 70 долараў.
У БДУІРы, нягледзячы на быццам бы высокія кошты, абітурыенты нават забіраюць дакументы з бюджэтных месцаў, куды прайшлі па балах і перакідаюць іх на платнае — на спецыяльнасць па душы!
“Ёсць грошы ў мінчан, і ў астатніх таксама, у дзяцей укладаюць грошы. У нас жа вельмі папулярныя спецыяльнасці — айцішныя. Трэба ўкласціся, а потым ужо на Мальдзівы, — смяюцца ва ўніверсітэце, але прызнаюць, што пакуль на платнае ідуць “вяла”. — Але гэтак амаль ва ўсіх вузах. Усе чакаюць афіцыйнага залічэння на бюджэт. Тады будзе конкурс, а пакуль што мала, вядома”.
Самая дарагая спецыяльнасць тут — на факультэце кам’ютарных сетак і сістэм. Год навучання каштуе 20,7 мільёнаў рублёў, у мінулым было танней амаль на 4 мільёны.
Мінадукацыі тлумачыць, за кошт чаго фармуюцца кошты на навучанне.
Мінадукацыі: “Кошты вызначаюцца па ўказе кіраўніка дзяржавы №126 “Аб некаторых пытаннях атрымання вышэйшай і сярэдняй адукацыі на платнай аснове”, зыходзячы з неабходных выдаткаў на падрыхтоўку спецыяліста канкрэтнай спецыяльнасці”.
У Віцебскім медуніверсітэце спасылаюцца на той жа ўказ, і дадаюць, што плата пакрывае толькі невялічкую частку выдаткаў.
“Кошт навучання фарміруецца па фактычных выдатках за мінулы год. Сюды ўключаецца стаўка першага разраду і выдаткі на навучанне, уключаючы бюджэт і пазабюджэт”, — кажуць, што, дапрыкладу, сёння кошт на навучанне пакрывае толькі заробкі выкладчыкам ды часткова камунальныя плацяжы. Выдаткі на метадычную літаратуру, аднаўленне матэрыяльнай базы — на гэта не хапае”.
У Віцебскім медуніверсітэце прыкідваюць, наколькі павінна павысіцца аплата за навучанне, каб хапіла на ўсё:
“Прыкладна на 40-50%”.
Але нягледзячы на даволі высокі кошт, калі б сёння спынілі прыём дакументаў у гэты ўніверсітэт, студэнтаў на платная запіла б.
“У рублях кошт павышаецца, але ў доларах амаль не вырастае. Нашы абітурыенты і іх бацькі прымаюць гэта як неабходнасць”, — кажа намеснік адказнага сакратара прыёмнай камісіі Віцебскага медўінверсітэта Канстанцін Маскалёў.
Параўноўваем кошты ў рублях і доларах. Калі ў рублях навучэнне ў медыцынскіх ВНУ падаражала амаль на 4 мільёны, дык у валюце — максімум на 100 долараў!
Топ самых дарагіх спецыяльнасцяў (1 курс).
ВНУ, факультэт, спецыяльнасць |
2014/2015 навучальны год (курс долара на 15 ліпеня – 10250 рублёў) |
2013/2014 навучальны год (курс долара на 15 ліпеня 2013 года – 8820 рублёў) |
БДУ, ФМА, “Міжнароднае права” |
21520 000 рублёў, 2099 долараў |
17940 000 рублёў, 2034 долараў |
БНТУ, АФ, “Архітэктура”, “Архітэктурны дызайн” |
18432 000 рублёў, 1798 долараў |
15360 000 рублёў, 1741 долараў |
БДМУ, Стаматалагічны факультэт |
22980 000 рублёў, 2241 долараў |
19150000 рублёў, 2171 долараў |
БДУІР, факультэт камп'ютарных сістэм і схем |
20700000 рублёў, 2019 долараў |
16905 000 рублёў, 1916 долараў |