У Twitter "зачыстка" фэйкаў, Абама страціў 3 млн падпісчыкаў, Трамп — 300 тысяч

У Twitter "зачыстка" фэйкаў, Абама страціў 3 млн падпісчыкаў, Трамп — 300 тысяч

У Twitter прайшла "зачыстка" фэйкавых акаўнтаў, а таксама тых, якія бяздзейнічаюць альбо заблакаваныя (такіх акаўнтаў было больш за 70 млн). Экс-прэзідэнт ЗША Барак Абама страціў амаль 3 млн падпісчыкаў (у яго застаўся амаль 101 мільён), дзейны амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп — 300 тысяч (засталося больш за 53 мільёны). Як інфармуе korrespondent.net, спявачка Кэці Пэры пазбавілася каля 3 мільёнаў падпісчыкаў з 110 млн. А ў выканаўчага дырэктара Twitter Джэка Дорсі "мінус 200 тысяч".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі