Удзельнікаў акцыі ў падтрымку дзеячоў прафсаюза РЭП аштрафавалі
Удзельнікаў акцыі ў падтрымку дзеячоў прафсаюза РЭП аштрафавалі. Суды прайшлі 27 чэрвеня. Як інфармавала Еўрарадыё, у пятніцу АМАПаўцы схапілі каля Дома правасуддзя ў Мінску 11 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць старшыню прафсаюза Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комліка (яны былі асуджаныя на 4 гады хатняй "хіміі" за ўхіленне ад выплаты падаткаў). Як інфармуе сайт spring96.org, у той жа дзень адпусцілі Алеся Абрамовіча, які мае інваліднасць. Але ён атрымаў позву ў Маскоўскі раённы суд сталіцы. Іншыя дзесяць чалавек чакалі суду на Акрэсціна.
Як інфармуе Радыё Свабода, Мікалай Статкевіч атрымаў штраф у памеры 1102,5 рубля, Мая Навумава і Леанід Кулакоў — па 980 рублёў.
Па дадзеных ПЦ «Вясна», 24 жніўня пасля суда па «справе прафсаюзаў» было затрымана 11 чалавек за пікет у падтрымку абвінавачаных. Усе яны былі дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска. Верагодна будуць суды: https://t.co/n61kD8Ukz6#Vasna pic.twitter.com/dUD5lIdkl6
— Viasna (@viasna96) 24 августа 2018 г.