Украіна ацэніць рызыкі ад магчымага стварэння расійскай авіябазы ў Беларусі

Украіна ацэніць рызыкі ад магчымага стварэння расійскай авіябазы ў Беларусі

Украіна ацэніць рызыкі ад магчымага стварэння расійскай авіябазы ў Беларусі і прыме адпаведныя рашэнні. Такую заяву зрабіў у Бруселі ўкраінскі міністр замежных спраў Павел Клімкін.

Паводле яго слоў, паколькі Беларусь уваходзіць у "вайсковы альянс пад кіраўніцтвам Расіі", Мінску давядзецца прымаць рашэнне пра расійскі ваенны аб'ект. Пакуль жа яно не прынятае, адзначыў Клімкін. У Кіеве яшчэ не ўяўляюць, якую небяспеку можа мець верагодная расійская авіябаза ў беларускім горадзе Бабруйску, інфармуе РІА "Новости".

Украіна ацэніць рызыкі ад магчымага стварэння расійскай авіябазы ў Беларусі

У верасні 2015-га расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін даручыў міністэрству абароны і МЗС правесці перамовы з Мінскам ды па іх выніках падпісаць пагадненне аб стварэнні ў Беларусі авіябазы. Аднак у Мінску прайшлі несанкцыянаваныя вулічныя акцыі супраць гэтага праекту. Неўзабаве Аляксандр Лукашэнка заявіў, што расійская авіябаза Беларусі не патрэбная. Гэтую тэму ён збіраўся абмеркаваць у канцы лістапада ў Маскве на сустрэчы з Пуціным, але візіт быў перанесены.

Паводле планаў Масквы, на аэрадроме ў Бабруйску збіраюцца размясціць 12 расійскіх баявых самалётаў і 4 транспартна-баявыя верталёты.

Бяссмертны: У стаўленні да Украіны я раздзяляю беларусаў і беларускія ўлады

Фота: ria.ru, АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі