Украінскі фільм “Племя” атрымаў гран-пры кінафестывалю “Лістапад”

Фільм украінскага рэжысёра Міраслава Слабашпіцкага распавядае пра насельнікаў спецыялізаванай школы-інтэрнату для глухіх. У галоўнай жаночай ролі знялася маладая актрыса Яна Новікава, якая нарадзілася ў Гомелі і пражыла там большую частку жыцця.

Адметна, што актрыса сама пакутуе на глухату і таму на цырымоніі ўзнагароджання камунікавала з журналістамі праз сурдаперакладчыка. Дзяўчына кажа, што трапіла на здымкі фільма чыста выпадкова.

На сёння фільм “Племя” заваяваў ужо 24 узнагароды.  На фестывалі “Лістапад” у Мінску апроч гран-пры, карціна таксама атрымала галоўны прыз кінапрэсы, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі