Уладзімір Пуцін: узровень інтэграцыі Беларусі і Расіі ніжэйшы, чым у ЕС
Падчас прэс-канферэнцыі 23 снежня Уладзімір Пуцін выказаўся на тэму беларуска-расійскай інтэграцыі.
Па яго словах, у гэтай сферы шмат зроблена, асабліва па сацыяльных пытаннях. Галоўнай задачай на будучыню Пуцін назваў узгадненне мытнай сферы і заканадаўства.
"Цяпер гаворка ідзе пра тое, каб сінхранізаваць мытную справу і заканадаўства. Галоўнае — фіскальная палітыка і заканадаўства, мытная палітыка і заканадаўства", — цытуе яго словы "Новая газета".
Ён заявіў, што ўзровень інтэграцыі Беларусі і Расіі ніжэйшы, чым у Еўрасаюзе. "Нам спачатку трэба сінхранізаваць нашае заканадаўства ў сферы эканомікі. Мы пра ўсё гэта дамовіліся, упэўнены, што вынікі будуць", — дадаў Пуцін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.