Вікіпедыя пра БНР: першая беларуская дзяржава ці няўдалая спроба?
Еўрарадыё перачытала артыкулы пра БНР на розных мовах.
Беларуская Народная Рэспубліка — гэта…
На тарашкевіцы:
…беларуская дзяржава, улада якой распаўсюджвалася на частку тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Афіцыйны правапіс:
…дзяржава, абвешчаная на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX стагоддзя.
На рускай мове: Белорусская Народная Республика —
…палітычнае ўтварэнне, абвешчанае 25 сакавіка 1918 года ў перыяд Першай сусветнай вайны ва ўмовах нямецкай акупацыі і ўцёкаў бальшавікоў з Мінска.
Па-польску: Biełaruskaja Narodnaja Respublika —
…палітычная арганізацыя, аб стварэнні якой абвясціў Выканаўчы Камітэт Усебеларускага Кангрэса 9 сакавіка 1918 года ў Мінску, ва ўмовах акупацыі цэнтральнай часткі беларускіх зямель нямецкай арміяй. Беларуская Народная Рэспубліка не здолела развіцца ў самастойную і прызнаную дзяржаву, таму некаторыя крытыкі называюць БНР “папяровай рэспублікай”.
Па-ўкраінску: Білоруська Народна Республіка —
…дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыкметы суверэнітэту над пэўнымі тэрыторыямі захоўвала больш за 6 месяцаў. Абвяшчэнне БНР — важкі фактар развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці.
На англійскай мове: The Belarusian People's Republic —
…была няўдалай спробай стварыць беларускую дзяржаву, абвясціўшы незалежнасць у 1918 годзе.
Нямецкая версія: Die Weißrussische Volksrepublik —
…была першай незалежнай беларускай дзяржавай, пакуль не была зрынутая ў 1919 годзе Савецкім Саюзам. Рада існуе і пасля знікнення рэспублікі і з’яўляецца адным з найстарэйшых урадаў свету ў выгнанні.
Па-іспанску: La República Popular de Bielorrusia —
…была няўдалай спробай стварыць беларускую дзяржаву, абвясціўшы незалежнасць у 1918 годзе, пастаянна паказваецца як дзяржава-спадарожнік Германскай імперыі.
На французскай: La République populaire biélorusse —
…першая беларуская незалежная дзяржава. Прыход савецкай улады ў 1919 годзе прывёў да знікнення БНР, змяніўшы яе на Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Літвы і Беларусі.
Па-шведску: Vitryska folkrepubliken —
…уяўляла сабой самастойную беларускую дзяржаву, якая абвясціла сваю незалежнасць у 1918 годзе. Яна таксама называлася Беларускай дэмакратычнай рэспублікай ці Беларускай Народнай рэспублікай, каб не атаясамлівацца з камуністычнай народнай рэспублікай.
І па-кітайску: 白俄羅斯人民共和國 —
…беларуская дзяржава, якая абвясціла незалежнасць у 1918 годзе.
Фота: wikipedia.org, karty.by, inbelhist.org