Вясёлы сірыец Аль-Кадры, які ехаў праз Беларусь у ЕС, дабраўся да Германіі
Мухамад Ал-Кадры з сябрам каля мінскага Палаца спорту / tiktok.com/@mohamadalkadree
Вясёлы сірыец Мухамад Аль-Кадры, які ехаў праз Беларусь у ЕС, дабраўся да Германіі. Гэта вынікае з відэа ў яго TikTok.
Мужчына фіксаваў і выкладваў у інтэрнэт усе свае прыгоды: як піў каву і спяваў з сябрам ля мінскага Палаца спорту, а потым разам з групай іншых мігрантаў ішоў па лесе да мяжы з Польшчай.
Мяркуючы па апошніх роліках, размешчаных у TikTok, ён дасягнуў сваёй мэты — Мухамад Аль-Кадры ў Германіі ў адным з цэнтраў для бежанцаў. І польскія памежнікі не здолелі яго затрымаць або спыніць.
Памежная служба Польшчы штодня паведамляе пра сотні папярэджаных спробаў незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу. Учора быў пастаўлены новы рэкорд — 667 спробаў. Большасць польскія памежнікі адпраўляюць назад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.