Як беларусам выжыць і не патануць у “Каларадскай пушчы”?
Журналіст і пісьменнік Севярын Квяткоўскі выдаў кнігу з назвай, якая насцярожвае, — “Каларадская пушча”. Але кніга не пра прарасійскіх сепаратыстаў — у сваім рамане аўтар апісвае падзеі, які адбываюцца ў Беларусі пасля Вялікага выбуху і прыходу на нашу зямлю Вялікай вады. Такім чынам, “Каларадская пушча” — гэта раман-катастрофа, які адлюстроўвае рэальныя страхі беларусаў.
Чаму ў сучаснай беларускай літаратуры так мала твораў у такіх жанрах, як антыўтопія, фэнтэзі і гэтак далей? Ці гатовыя беларусы да літаратуры, дзе апісваецца іх постапакаліптычная будучыня? Ці сапраўды апісанае ў “Каларадскай пушчы” магчымае? Ці існуе падзел Беларусі і беларусаў, пра які кажа аўтар у сваім рамане?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, аўтар “Каларадскай пушчы” Севярын Квяткоўскі.