Ярмошына нагадала пра незаконнасць агітацыі за байкот выбараў

Агітацыя за байкот выбараў супярэчыць літары і духу заканадаўства. Пра гэта ў інтэрв’ю БЕЛТА заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Яна лічыць заклікі да такога байкоту нонсенсам.

“Выбары — дарагое фінансавае мерапрыемства, ад яго залежыць лёс краіны, і зрываць яго толькі таму, што выбары некаму не падабаюцца або не падабаецца спіс кандыдатаў, проста безадказна. Дзяржавы не павінны дапускаць такое”, — лічыць старшыня ЦВК.

Ярмошына таксама звярнула ўвагу на тое, што раней у беларускім заканадаўстве была норма, якая прадугледжвае агітацыю як за ўдзел у выбарах, так і супраць іх. Але цяпер можна агітаваць толькі за удзел у выбарах або толькі за канкрэтных кандыдатаў. Агітацыя, скіраваная на зрыў выбараў, з’яўляецца незаконнай і можа карацца адміністратыўнай адказнасцю. Калі ж нехта з кандыдатаў ці яго давераных асобаў будзе заклікаць да байкоту, гэта можа прывесці да зняцця кандыдата з выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі