З 2013 года папуляцыя дзікоў у Беларусі скарацілася на 90%

Папуляцыя дзікоў у Беларусі скарацілася больш чым на 90%. І гэта толькі з 2013 года. Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА 4 чэрвеня паведаміў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.

Паводле яго слоў, у нашай краіне цяпер засталося каля 8 тысяч дзікоў. Атрымліваецца, што за два гады іх было забіта больш за 70 тысяч (самыя нізкія паказчыкі — на Магілёўшчыне). Вядома, што з 1 сакавіка да 1 чэрвеня забілі 4725 асобін гэтых жывёлаў. Аляксандр Кулік адзначае, што гаворкі пра дэпапуляцыю дзіка ў Беларусі няма.

Нагадаем, яшчэ некалькі гадоў таму дзікі сталі сапраўднай праблемай у некаторых раёнах нашай краіны. Яны знішчалі засеяныя палі, прыходзілі ў вёскі на агароды. Вяскоўцы звярталіся да мясцовых уладаў з просьбай абараніць іх ад "нашэсця дзікоў". Да гэтага дадалася сур'ёзная праблема з "афрыканскай чумой свіней", з якой змагаліся ў нашай краіне.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі