За год у Беларусі начуе ў 35 разоў менш турыстаў, чым у Польшчы

Паводле новай інфармацыі Белстата, летась Беларусь наведалі 136,8 тысячы “арганізаваных” турыстаў, што на 15,2% больш, чым у 2012 годзе. Але ці шмат гэта?

Я лічу, што турыстаў, сапраўды, наведала Беларусь нашмат больш, хаця і не магу сказаць лічбы. Што такое “арганізаваны турызм”? Гэта, хіба, зрабілі справаздачу турфірмы, нават не ўпэўнены, што і санаторыі, — дзеліцца сваім меркаваннем з Еўрарадыё дырэктар рэкламнага агенцтва “Holiday.by” Андрэй Барашка.

Тым часам сярод “афіцыйна налічаных” турыстаў ужо традыцыйна першае месца займаюць расіяне: іх прыехала ў нашу краіну 111,3 тысячы чалавек (на 18,2% больш у параўнанні з 2012 годам).

Дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Валянцін Цэхмейстэр да статыстычных дадзеных таксама падыходзіць скептычна. І ўзгадвае, як было 15 гадоў таму, калі ён працаваў у Міністэрстве спорту і турызму.

Валянцін Цэхмейстэр: Мы прымалі каля 60 тысяч чалавек, то ў 2000 годзе 90 тысяч. І адпраўлялі 1,5 мільёна чалавек. І калі разам яшчэ нейкім чынам быў уязны турызм па лініі далёкага замежжа, то цяпер каля 90%, сапраўды, гэта расіяне.

Для параўнання: у Дэпартаменце турызму Літвы Еўрарадыё распавялі пра больш чым два мільёны турыстаў за мінулы год (усіх, не толькі “арганізаваных”). У сваю чаргу прадстаўнікі беларускага турыстычнага рынку часта наракаюць на складанасць у атрыманні візаў, што ўскладняе развіццё ўязнога турызму. Але Андрэй Барашка лічыць, што галоўная праблема — гэта, перадусім, сэрвіс. Бо замежнікі, у адрозненне ад беларусаў, не тое што не будуць мірыцца з ляпсусамі, але і вывезуць сваё негатыўнае ўражанне з краіны. А адмяні візы — дык не факт, што назаўтра паедуць аўтобусы з немцамі, кажа суразмоўца Еўрарадыё.

Андрэй Барашка:Трэба разумець, што ёсць турыстычныя плыні, якія склаліся. У нас асноўная плынь склалася з расійскіх грамадзян, з рускамоўных жыхароў бліжэйшага замежжа. Можна шмат марыць пра немца, англічаніна, амерыканца, але трэба спярша навучыцца працаваць з рускамоўным замежным сегментам. І разумець, што ў гэтым кірунку ў нас няма канкурэнцыі”.

Цікава, што, паводле статыстыкі, у мінулым годзе ў гатэлях і гасцініцах Беларусі начавалі 1805,1 тысячы чалавек (сярод іх каля 740 тысяч — замежнікі), што прыкладна ў 35 разоў менш за тых, хто начаваў у Польшчы.

Колькі турыстаў начавала ў 2013 годзе:

Замежнікаў

Усяго

Беларусь

0,74 млн

1, 81 млн

Польшча

12,47 млн

62,96 млн

Латвія

1 ,25 млн

1,8 млн

Літва

1,2 млн

2,18 млн

Фота: realt.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі