Закрываецца мабільны сэрвіс аплаты праезду ў грамадскім транспарце
З 1 лютага закрываецца мабільны сэрвіс аплаты праезду ў грамадскім транспарце TIX. Ён працаваў у пяці гарадах Беларусі — у Мінску, Брэсце, Гомелі, Гродне і Бабруйску.
Кампанія паведамляе, што квіткі ўжо нельга купіць, а набытыя раней можна выкарыстоўваць да 31 студзеня ўключна.
Сэрвіс TIX працаваў у сталіцы і ў Брэсце для ўсіх відаў наземнага грамадскага транспарту. У Гомелі і Гродне ён выкарыстоўваўся на аўтобусных маршрутах, а ў Бабруйску — на тралейбусных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.