Жыхар Мінска трымаў на ланцугу ваўка (фота)

Гаспадар дома расказаў, што пару ваўкоў пяць гадоў таму набыў у Расіі. У іх нарадзіліся шчанюкі. Дарослых звяроў мужчына падарыў знаёмым, а адзінага маладога, які выжыў, пасадзіў на ланцуг. Ваўку — 10 месяцаў.



Цяпер мінчуку пагражае штраф да 2 млн 600 тысяч рублёў за парушэнне патрабаванняў да ўтрымання і гадоўлі ў няволі звяроў. Месца далейшага знаходжання драпежніка будзе вызначана спецыялізаванымі службамі, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.



Фота — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі