Знакаміты акцёр Армэн Джыгарханян — у рэанімацыі
Знакаміты акцёр Армэн Джыгарханян трапіў у рэанімацыю. У яго падазраецца інфаркт. Цяпер 80-гадовы Джыгарханян праходзіць курс падтрымліваючай тэрапіі ў Інстытуце хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага ў Маскве, інфармуе РІА "Новости".
Аднак пазней у Маскоўскім драмтэатры паведамілі. што шпіталізацыя Армэна Джыгарханяна — планавая. Насамрэч, ён сябе добра адчувае і не мае скаргаў на здароўе, паведамляюць vesti.ru.
Некалькі тыдняў таму Армэн Джыгарханян ужо праходзіў у бальніцы курс інтэнсіўнай тэрапіі. Таксама зусім нядаўна ён узяў шлюб, ужо ў трэці раз.