Знайшлі "шпіёнскае абсталяванне для глыбокага ўкаранення": затрыманне ў Віцебску
Сярод "рэчдокаў", якія канфіскавалі ў затрыманага мужчыны — пашпарты Украіны і ЗША.
Сілавікі затрымалі мужчыну, у якога, як запэўніваюць, знайшлі "амерыканскае шпіёнскае абсталяванне для глыбокага ўкаранення".
Відэа затрымання з'явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў.
Паводле звестак ГУБАЗіК, мужчына прыехаў жыць у Беларусь у 2020 годзе. Сярод "рэчдокаў", якія знайшлі ў яго пры затрыманні — "пашпарты Украіны і ЗША". Сілавікі таксама вырашылі прадэманстраваць, што на сцяне ў "шпіёна" віселі сцягі Украіны і ЗША.
Мужчыну адправілі ў ІЧУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.