Абаронцы жывёлаў пікетавалі выставу “Футраманія”

Актывісты стаялі ля ўваходу з расцяжкай “Не футру — не забойству”, а таксама раздавалі ўлёткі з заклікам адмовіцца ад натуральнага футра і заклікалі грамадзян байкатаваць падобныя выставы, інфармуе charter97.org


“Футраманія” праходзіць па ўсёй Беларусі з 15 па 31 студзеня.



Сваёй акцыяй маладыя людзі хацелі прыцягнуць увагу грамадзян да праблемы забойства жывёл дзеля натуральнага футра. “Мы хочам паказаць, што цяперашняе жыццё магчымае без жывёльных матэрыялаў, і што жыццё важнейшае за багацце”, — паведамілі арганізатары акцыі.


 
Ніхто з удзельнікаў не быў затрыманы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі