Аб'яўленыя першыя вынікі конкурснай часткі "Лістапада"

Аб'яўленыя першыя вынікі конкурснай часткі "Лістапада"

Кінафестываль "Лістапад", які стартаваў у Мінску 6 лістапада, пачаў падводзіць вынікі. Сталі вядомыя пераможцы конкурсу для дзяцей і юнацтва "Лістападзік": "Лепшым фільмам для дзяцей" названы "Хлопец-невідзімка" Габрыэле Сальваторэса (вытворчасць Італія-Францыя), а "Лепшым фільмам для юнацтва" — "Прыватнае піянерскае-2" расійскага рэжысёра Аляксандра Карпілоўскага. Апошні, дарэчы, таксама атрымаў прызы у намінацыі "Залаты лістападзік" і "Лепшая дзіцячая роля" (Сямён Траскуноў).

Апроч таго, падведзеныя вынікі і конкурсу нацыянальных кінашкол. Прыз за "Лепшы фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно" атрымала стужка "Ямаха" расіянкі Ірыны Амельчанка. Дыпломамі ўзнагароджаныя стужкі "Апустыньванне" беларускай рэжысёркі Кацрыны Крук, "Слімакі" Гжэгаша Шчэпаняка (Польшча), "Дарога да храма" Пабла Рохаса (Расія) і іншыя.

"Лістапад" працягнецца да 13 лістапада.

Фота: www.avisonmagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі