American Music Awards назваў пераможцаў

У Лос-Анжэлесе аб’яўленыя пераможцы музычнай прэміі American Music Awards. Галоўную ўзнагароду атрымала кантры-спявачка Тэйлар Свіфт, зорка была названая "Лепшым артыстам года". Да таго ж Свіфт перамагла ў намінацыях “Лепшая кантры-спявачка”, “Лепшая поп- і рок-выканаўца”, а яе пласцінка “Red” стала “Лепшым кантры-альбомам”.

Дзве ўзнагароды дасталася Джасціну Цімберлэйку. Музыка стаў “Лепшым выканаўцай у жанрах поп/рок і соўл/R&B”, а яго пласцінка “The 20/20 Experience” — лепшай у катэгорыі "Соўл/R’n’B".

Таксама дзве намінацыі (“Лепшы гурт” і “Лепшы альбом”) атрымала каманда “One Direction”. “Іконай” прэміі American Music Awards стала Рыяна. Узнагароды в дзвюх хіп-хоп-намінацыях ("Лепшы артыст" і "Лепшы альбом") атрымалі Macklemore & Ryan Lewis.

Фота: popcrush.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі