Арнольд Шварцэнегер хоча зняцца ў шостай частцы “Тэрмінатара”
Арнольд Шварцэнегер хоча зняцца ў шостай частцы “Тэрмінатара”. Ён ужо сустракаўся з рэжысёрам Джэймсам Кэмеранам, які мае “некалькі добрых ідэй, як працягнуць франшызу”. Шварцэнегер падкрэслівае, што фільм “вяртаецца” і “рухаецца наперад”, піша The Mirror.
Акцёру, былому губернатару Каліфорніі ў ліпені споўніцца 70 гадоў. Першы “Тэрмінатар” выйшаў у 1984 годзе. З таго часу з'явілася пяць частак, апошняя, “Тэрмінатар: Генезіс” — два гады таму.