Арол з відэакамерай зляцеў з самага высокага будынка ў свеце (відэа)

Няўрадавая арганізацыя Freedom Conservation спусціла арла з вяршыні дубайскага хмарачоса Бурдж-Халіфа — самага высокага будынка ў свеце. Як паведамляе ВВС, арлу-магільніку (іх таксама называюць імператарскімі арламі) па мянушцы Даршан прымацавалі на спіну відэакамеру. Птушка спусцілася з 829-метровай вышыні і прызямлілася на руку трэнера, які стаяў недалёка ад будынка.

Сцвярджаецца, што гэта самы высокі палёт птушкі, калі-небудзь зняты на відэа. Мэта акцыі — звярнуць увагу на драпежных птушак, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі