Бабруйчаніна асудзілі на 15 сутак за тое, што ён зарэзаў сабаку
Са словаў абвінавачанага, ён збіраўся з’есці жывёлу.
Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска абвінаваціў мужчыну ў жорсткім абыходжанні з жывёламі. У выніку мужчыну асудзілі на 15 сутак, піша газета “Бабруйскае жыццё”.
Беспрацоўны бабруйчанін злавіў сабаку каля свайго дома па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Спачатку мужчына катаваў жывёлу, а потым зарэзаў нажом. У судзе ён патлумачыў свае матывы тым, што меркаваў пракарміцца.
Фота — korrespondent.net