Барбі прыйшла ў Саудаўскую Аравію, а Трамп — у суд. Зноў! #ІхНоравы

"Іх норавы" / калаж Еўрарадыё

"Іх норавы" / калаж Еўрарадыё

Аляксандр Лукашэнка даручыў свайму прэм'еру знайсці спосаб наладзіць адносіны з Польшчай. Праз некалькі дзён у прапагандысцкіх тэлеграм-каналах апублікавалі фота вагнераўскага шаўрона на фоне памежнага слупа Літвы.

Большага дзівацтва свет сёння не бачыў. А што бачыў? Коратка раскажам у рэгулярным аглядзе міжнародных навін.

 

Мала паказаць “Барбі”, каб стаць лібералам

Справы "Барбі" на Блізкім Усходзе кепскія — яе забаранілі ў Кувейце і яшчэ ў шэрагу краін. І тут фільм нечакана стрэліў у... Саудаўскай Аравіі! Гэта нічога не кажа пра мастацкую каштоўнасць "Барбі". Але шмат што кажа пра зменлівы палітычны ландшафт у каралеўстве, лічыць New York Times.

Восем гадоў таму ў Саудаўскай Аравіі не было кінатэатраў — не тое што фільмаў пра патрыярхат. Жанчынам забаранялі кіраваць транспартам, а вуліцы патрулявала паліцыя, якая сачыла за тым, каб жанчыны былі апранутыя ў чорнае з ног да галавы.

А потым да ўлады прыйшоў прынц Махамед ібн Салман. Ён скасаваў многія з гэтых абмежаванняў — але пры гэтым узмацніў палітычныя рэпрэсіі, адправіў у турму адразу і кансерватыўных святароў, і левых актывістаў, і сваіх крытыкаў-бізнесменаў, і нават членаў уласнай каралеўскай сям'і. Так-так, гэта той самы прынц, якога лічаць замяшаным у жорсткае забойства журналіста Джамаля Хашогі — памятаеце гэтую жудасную гісторыю?

Заліпайце

Памахайце рукой

Даглядзелі? А цяпер ідзіце і павітайцеся з суседзямі. Апытанне Gallop сярод амерыканцаў паказала, што гэта павышае адчуванне дабрабыту. Людзі, якія вітаюцца з шасцю суседзямі на дзень, адчуваюць сябе лепш, чым тыя, хто прабягае па лесвічнай клетцы, не адрываючы галавы ад смартфона.

"Не трэба нават, каб вы добра ведалі чалавека, спыняліся і балбаталі з ім, не трэба нават ведаць яго імя!" — падбадзёрваюць аўтары даследавання. Зрэшты, чым часцей вы будзеце махаць суседзям рукой, тым вышэйшыя шанцы, што рана ці позна вы яшчэ і пазнаёміцеся.

Ёсць і невідавочныя бонусы такіх прывітанняў. Будзеце прыязнейшыя да суседзяў — станеце больш шпацыраваць па раёне, пройдзеце больш крокаў і умацуеце фізічнае самаадчуванне.

Дарэчы, аказалася, што амерыканцы, маладзейшыя за трыццаць, вітаюцца з суседзямі ледзь не ўдвая радзей, чым пажылыя людзі. Часткова таму, што часцей жывуць у перапоўненых мегаполісах. Часткова — ну, так, бо смартфоны.

Так што дачытвайце — і памахаеце каму-небудзь рукой. Думаем, за межамі ЗША гэтае правіла таксама працуе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі