Беларусь і Расія будуць разам аднаўляць папуляцыю зубра
Прадстаўнікоў гэтага рэдкага віду збіраюцца рассяліць на тэрыторыі дзвюх краін у выглядзе дзвюх вялікіх папуляцый.
Канцэпцыю праграмы Саюзнай дзяржавы “Фармаванне аптымальнага арэалу еўрапейскага зубра як гарантыі яго доўгатэрміновага захавання” падпісалі 20 снежня ў Мінску. Праграма разлічаная на 2014-2018 гады.
Для рассялення зуброў падбяруць прыдатныя тэрыторыі плошчай у некалькі тысяч квадратных кіламетраў.
Як мяркуюць навукоўцы, стварэнне вялікіх устойлівых папуляцыяў можа прывесці да таго, што ў будучыні зубр стане звычайным прадстаўніком фаўны і тады будзе магчымым нават яго камерцыйнае выкарыстанне — арганізацыя паляўнічых, экскурсійных тураў, перадае РИА Новости.