Беларускія вайскоўцы дэсантуюцца каля расійскага горада Разань
Разам з расіянамі яны вучацца скакаць на новых парашутных сістэмах спецыяльнага прызначэння.
Беларускія і расійскія дэсантнікі пачалі сумесныя трэніроўкі на Разаншчыне. Яны вучацца скакаць з вышыні 4 тысяч метраў на новых парашутных сістэмах спецыяльнага прызначэння "Арбалет-2".
Як паведамляе РІА "Новости", навучанне праводзяць спецыялісты Цэнтра спецыяльнай, фізічнай падрыхтоўкі і выжывання Паветрана-дэсантных войскаў. Беларусы зробяць за дзень больш за 250 скачкоў. Дэсантаванне адбываецца з верталётаў армейскай авіяцыі Мі-8.
Адзначым, што парашутная сістэма "Арбалет-2" прызначаная для дэсантавання спецназу з узбраеннем і рыштункам з самалётаў Ан-2, Ан-26, Ан-12, Іл-76 і верталётаў Мі-9, якія спецыяльна для гэтага абсталяваныя.
Беларускіх дэсантнікаў прывялі ў поўную баявую гатоўнасць
Фота: ria.ru