Беларусы трацяць на ежу 40% заробку, жыхары Люксембурга — толькі 8%
А вось на алкаголь у беларусаў чатыры гады запар стабільна ідзе каля 2,5% даходаў.
Белстат рэгулярна праводзіць маніторынг даходаў беларусаў, а таксама іх выдаткаў на ежу, нехарчовыя тавары ды алкаголь.
Глядзім статыстыку. У 2014 годзе беларусы каля 40% заробку аддавалі на ежу, 2,5% — на алкаголь, яшчэ каля 38% — на нехарчовыя тавары ды 20% на паслугі (гл. графік). Ужо чатыры гады запар доля выдаткаў амаль не змяняецца.
У Белстаце тлумачаць, што чым менш чалавек аддае на ежу, тым лепей ён жыве. Напрыклад, у Люксембургу на харчаванне людзі трацяць толькі 8% ад свайго даходу супраць 40% у Беларусі.
“Беларусы як елі, так і ядуць, але, да прыкладу, пачалі набываць больш танныя харчовыя прадукты, чым раней”, — заўважаюць статысты.
Акрамя гэтага, Белстат штогод праводзіць апытанне аб матэрыяльным становішчы хатніх гаспадарак — так статысты называюць сем’і або людзей, якія жывуць самастойна.
“У дадзеным выпадку ідзе гаворка пра тое, што даследуюцца ўсе хатнія гаспадаркі ў Беларусі, а іх каля 3,770 млн, то бок бяруць удзел і самыя багатыя людзі, і малазабяспечаныя сем’і”, — гавораць у Белстаце.
Людзям прапанавалі адказаць на пытанне, як яны ацэньваюць сваё матэрыяльнае становішча (падрабязныя дадзеныя прыведзеныя ў табліцы).
У выніку, у 2014 годзе амаль 70% беларусаў аднеслі сябе да сярэдняга класу. Іх колькасць у параўнанні з 2013 годам вырасла на 3,2%.
А вось тых, хто адчувае сябе багатым, у Беларусі цяпер зусім мала — 0,2%. У параўнанні з мінулым годам гэты паказчык таксама ўпаў на 1,6%.
“Гаворка ідзе пра тую катэгорыю, якая мае даход ад 30 мільёнаў на кожнага члена сям’і. Год таму гэты паказчык быў роўны 1,8%”, — кажуць у Белстаце і заўважаюць, што патлумачыць, якія крытэрыі адносяцца да характарыстыкі сярэдняга ці нізкага матэрыяльнага стану, яны не могуць. Апытанне, нагадаем, носіць суб’ектыўны характар.
Табліца 1. Структура спажывецкіх выдаткаў сем’яў, %
2011 год |
2012 год |
2013 год |
2014 год |
|
Спажывецкія выдаткі агулам, у тым ліку на: |
100 |
100 |
||
Харчаванне |
41,3 |
43,0 |
39,9 |
41,6 |
Алкагольныя напоі |
2,2 |
2,6 |
2,6 |
2,5 |
Нехарчовыя тавары |
38,2 |
37,7 |
38,9 |
35,7 |
Аплату паслуг |
18,3 |
16,7 |
18,6 |
20,2 |
Табліца 2.Суб’ектыўнае меркаванне сямей аб іх матэрыяльным становішчы, %
Усе сем’і (хатнія гаспадаркі) |
Нізкі ўзровень (матэрыяльнага становішча) |
Трохі ніжэйшы за сярэдні |
Сярэдні |
Трохі вышэйшы за сярэдні |
Высокі |
2014 год |
4,5 |
22,4 |
68 |
4,9 |
0,2 |
2013 год |
4,8 |
23,9 |
65,2 |
4,3 |
1,8 |