Белстат расказаў, дзе плацяць самыя высокія і самыя нізкія заробкі ў краіне

Самая нізкая сярэдняя зарплата ў сакавіку была ў Магілёўскай вобласці, ілюстрацыйнае фота

Самая нізкая сярэдняя зарплата ў сакавіку была ў Магілёўскай вобласці, ілюстрацыйнае фота / Euroradio

Самы высокі сярэдні заробак у сакавіку быў у Мінску — 3005,4 рубля, самы нізкі — у Магілёўскай вобласці: 1774,3 рубля. Такія звесткі публікуе Белстат. Гэта сумы да выліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны (1%).

У цэлым па краіне сярэдні заробак у сакавіку склаў 2161,1 рубля, і гэта на 135,4 рубля больш, чым у лютым. Больш за ўсё па-ранейшаму можна зарабіць у IT. У сферы "Інфармацыя і сувязь", паводле звестак Белстата, сярэдні заробак у сакавіку склаў 6012,5 рубля. Горш за ўсё плацяць у сферы паслуг па часовым пражыванні і харчаванні (1534,5 рубля).

Рэсурс "Зеркало" звяртае ўвагу, што па многіх вакансіях, якія цяпер адкрытыя ў Беларусі, наймальнікі прапануюць кандыдатам значна сціплейшыя заробкі, чым тыя, што агучыў Белстат. У палове выпадкаў абяцаны даход не дацягвае да 1000 рублёў за месяц. Наймальнікі, як правіла, таксама ўказваюць сумы да выплаты падаткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі