Білі Корган выдаў інструментальны альбом, запісаны ў 2007-м годзе

Білі Корган выпусціў абмежаваным і дарагім тыражом падвойны інструментальны альбом "AEGEA". Запісы для яго лідар The Smashing Pumpkins зрабіў яшчэ ў 2007-м. Адну з 250 копій першага прэса можна набыць на сайце Madam ZuZu's, 50 з іх надрукаваныя на каляровым вініле.


Корган называе "AEGEA" эксперыментальнай працай, "падобнай больш на саўнд-трэк да згубленага фільма", чым да той музыкі, з якой заведзена асацыяваць музыканта. "Я пераслухаў "AEGEA" наноў, і мне спадабалася, як яна развіваецца, у ёй ёсць нешта медытатыўнае і ў той жа час пазазямное", —  кажа Білі.


Дарэчы, сёлета музыка запланаваў выхад ажно двух "эпічных" лонгплэяў The Smashing Pumpkins.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.smh.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі