“БНР паўстала без дазволу Мінгарвыканкама” — плакаты Дня Волі
У Мінску прайшоў мітынг і шэсце, прысвечаныя Дню Волі. Першыя ўдзельнікі сабраліся у парку ля помніка Янку Купалу. Яны прайшлі шэсцем да помніка Якубу Коласу і далей да Акадэміі Навук, куды прыйшлі іншыя ўдзельнікі акцыі. Адтуль агульная калона рушыла у бок ГЦ “Рыга”. Дазволены ўладамі маршрут пралягаў ад Акадэміі Навук да плошчы Бангалор, але спыніцца вырашылі на палове дарогі.