Думкі пра каўбасу — гэта нармальна: чаму не варта крыўдаваць на беларусаў

Каўбаса

Каўбаса / pixabay

Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч не бачыць нічога дзіўнага ў тым, што многія беларусы зараз занялі "нейтральную" пазіцыю. Яны ўжо не хочуць лукашэнкаўскай Беларусі — але і Беларусі Ціханоўскай не хочуць таксама.

Думаю, калі б вы спыталі ў палякаў у 1989 годзе (да наступлення зменаў), наўрад ці б большасць сказала вам, што хоча дэмакратыі, рынкавай эканомікі і гэтак далей. Хутчэй за ўсё, яны сказалі б, што хочуць, каб кошты на мяса былі ніжэйшыя, працы — менш, а адпачынку — больш. Каб за мяжу летам можна было паехаць.То-бок бытавыя рэчы.

Але адказныя мысляры і палітыкі Польшчы, якія потым прыйшлі да ўлады, усе 80-я гады рыхтаваліся да таго, што будзе жыццё пасля адыходу ад улады польскіх камуністаў. І яны ведалі, што трэба рабіць, ведалі, што трэба ісці на Захад, праводзіць эканамічныя рэформы.

І дзякуючы ім за апошнія 30 гадоў Польшча перажыла свой залаты век.

Сёння ў Беларусі няма магчымасці весці дыскусіі, а ў дэмсілаў няма магчымасці дастукацца да ўсіх 10 млн суайчыннікаў. Але адказныя людзі мусяць думаць пра будучыню Беларусі — і браць на сябе адказнасць за гэтую будучыню.

У 2020 годзе многіх прывабіла "нейтральнасць" дэмакратычных палітыкаў — у тым ліку ў дачыненні да геапалітычнага выбару Беларусі. Але зараз гэткая пазіцыя перастала быць актуальнай, лічыць Аляхновіч.

Немагчыма захоўваць нейтральнасць, і было б наіўна лічыць, што нейтральнасць можа нас выратаваць. Беларусь з такім суседам не можа жыць нейтральна. Швейцарыя — можа, але не Беларусь.

Паглядзець поўную версію гутаркі з Алесем Аляхновічам можна на ютуб-канале Еўрарадыё (шукайце адразу пасля размовы з Рыгорам Астапенем).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі