Джэк Уайт запісаў і выдаў сінгл за 4 гадзіны

Джэк Уайт усё ж паставіў сусветны рэкорд, запісаўшы і выпусціўшы за 4 гадзіны свой новы сінгл "Lazaretto". Гэта адбылося ў 19 красавіка, паведамляе сайт музыкі.


Уайт і яго каманда пачалі працу ў студыі ў Нэшвіле ў суботу раніцай. Спачатку яны запісалі трэк "Lazaretto", а затым кавер на песню Элвіса Прэслі "Power of My Love". Пасля гэтага пачаўся працэс падрыхтоўкі да выхаду вініла. У якасці вокладкі было выкарыстанае фота, зробленае падчас працы ў студыі.


Дакладны час, у які ўклаліся экс-лідар The White Stripes і яго каманда, склаў 3:55:21. Такім чынам Уайт пабіў рэкорд швейцарскага трыа Vollgas Kompanie, якое ў 2008 годзе выдала альбом на наступны дзень пасля запісу.


Другі сольны дыск Джэка Уайта "Lazaretto" выйдзе 10 чэрвеня. У яго ўвойдуць 11 трэкаў, у тым ліку, і "рэкордны" загалоўны трэк. У Сеціве ўжо з'явіўся запіс яшчэ адной кампазіцыі з будучага альбома "High Ball Stepper".

Паводле lenta.ru

Фота: www.apelzin.ru
 
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі