Foo Fighters запісалі палову новага альбома
У ім музыкі эксперыментуюць з новым гучаннем.
Новы альбом Foo Fighters на палову гатовы, сцвярджае прадзюсар Бутч Віг. Па яго словах, гурт эксперыментуе з новым гучаннем, і што ўспрымацца запіс будзе інакш, чым папярэднія.
Прадзюсар кажа, што запіс адбываўся на некалькіх розных студыях, і тое, што атрымоўваецца, гучыць вельмі не кепска.
"Гучыць цяпер па-іншаму — мы дадалі да міксу тое-сёе ў працэсе запісу, што дае стварае новае гучанне і дае новае адчуванне ад кампазіцый. Гэта было не проста, але вынік радуе", — рэзюмуе Віг.
Па чутках, падчас запісу Foo Fighters змянілі ледзьве не 12 студый у розных канцах свету.
Паводле zvuki.ru
Фота: leatherjakt.blogspot.com