Форт на Тэмзе можа ператварыцца ў клуб

Брытанскія клаберы збіраюцца выкупіць закінуты форт пасярод Тэмзы і пераўтварыць яго ў пляцоўку для ўласных вечарынак. Будынак форта падобны да мутанта: адна частка яго была пабудаваная ў віктарыянскую эпоху, другая — у ХХ стагоддзі. Прамоўтарская група Minival запусціла збор сродкаў, якіх мусіць хапіць на куплю і рамонт будынку. Плануецца сабраць 750 тысяч фунтаў. 50 з іх сабрана за 5 дзён пасля старту кампаніі.


Прамоўтары збіраюцца пераўтварыць форт у "Бергхайн на моры", спасылаючыся на досвед знакамітага берлінскага клуба "Бергхайн", прызнанай берлінскай мекі тэхна, адкрытай у будынку былой электрастанцыі.


"Уявіце сабе месца, куды вы зможаце ўцячы ад усяго. Дзе ўвесь час будуць лепшыя дыджэі і лепшая музыка. Месца, дзе вы зможаце быць свабоднымі і па-сапраўднаму самавыяўляцца ў коле сваіх сяброў. Давайце зробім гэта. 150 тысяч чалавек па 5 фунтаў — і багі вечарынак падораць нам гэты форт" — гаворыцца ў звароце прамоўтараў.


Кожнаму інвестару Minival абяцаюць пажыццёвае сяброўства, а ў выпадку няўдачы грошы вернуцца укладчыкам. Праўда, пакуль у акцыі ўзялі удзел толькі 163 чалавекі.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.gofundme.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі