У Франкфурце адкрыюць музей электроннай музыкі
Будынак яму горад аддае бясплатна.
У Франкфурце адкрыецца музей сучаснай электроннай музыкі. Гэта адбудзецца ў 2017 годзе, паведамляе deutsche welle. Ядром музейнай экспазіцыі стане клубная і дыджэйская субкультура фінансавай сталіцы Германіі. Па словах ініцыятараў стварэння музея, экспазіцыя будзе распавядаць пра музыку, моду і дызайн клубнай культуры. Адчуванне клубнай культуры плануецца ствараць за кошт рэгулярных тусовак.
Памяшканне горад аддае музею электроннай музыкі цалкам бясплатна. Праўда, фінансаваць сябе "клаберы і дыджэі" мусяць самастойна.
Фота: bluestone.by