Cустрэцца з Tricky ў Варшаве ў пятніцу?
На гэтых выходных трэба гнаць на Free Form Festival. 10—11 траўня туды з’едуцца тыя, хто адказвае за новыя трэнды ў музыцы і мастацтве.
Фестываль Free Form — першая ластаўка сярод польскіх фэстаў. 10—11 траўня, у Варшаву з’едуцца артысты з усяго свету. Фэст заяўляе, што яго галоўная мэта — пазнаёміць з незалежным і самым новым у музыцы і мастацтве.
Быць адказнымі за сучаснасць у сёлетняй, 9-й эдыцыі фэсту, запрасілі Woodkid — французскага спевака эры “новага вакалу”, Аpparat — нямецкага генія звязваць меланхалічныя спевы з электронным бітам, і Tricky з новым альбом “False Idols”, які ён запісаў у лепшых традыцыях старога добрага трып-хопу. Дзёрзкіх андэграўндных дзяўчат на Free Form таксама чакаецца некалькі: Miss Kittin, Azealia Banks.
Фестываль пройдзе цягам двух дзён у варшаўскай Soho Factory, будынку былой фабрыкі. Квіткі на ўваходзе ад 140 да 190 злотых (45—60 долараў).
Лайн-ап:
Пятніца, 10 траўня
GROLSCH STAGE
21:00 Kate Boy
23:00 Apparat live
01:00 Tricky
SECOND STAGE
20:00 Fair Weather Friends
22:00 Parachute Youth
00:00 Hudson Mohawke
02:00 SebastiAn
FREE FORM CLUB
22:00 Du:IT
23:30 Harrison Chord
01:00 Patryk Niedziela
02:30 Envee
04:00 Harrison Chord
04:00 Patryk Niedziela
RED BULL CONTAINER
19:00 Tom Encore
20:30 Kwazar
Субота, 11 траўня
GROLSCH STAGE
21:00 Fox
23:00 Woodkid
01:00 Azealia Banks
SECOND STAGE
20:00 The &
22:00 Novika
00:00 The Toxic Avenger
02:00 Miss Kittin
FREE FORM CLUB
22:00 MNSL
23:30 Spisek Jednego
00:30 Zeppy Zep
02:00 Chino
03:30 Jedynak & J-Son
RED BULL CONTAINER
19:00 Jedynak & J-Son
19:00 Spisek Jednego
20:30 Jedynak & J-Son
20:30 Zeppy Zep
Афіцыйны сайт фэсту: www.freeformfestival.pl