Гаагскі суд прызнаў незаконнай акупацыю палестынскай тэрыторыі

Сцяг Ізраіля

Сцяг Ізраіля / pixabay.com

Вярхоўны суд ААН заявіў, што акупацыя Ізраілем палестынскіх тэрыторый супярэчыць міжнароднаму праву, піша ВВС. Суд заклікаў Ізраіль як мага хутчэй спыніць перасяленне на акупаваны Заходні бераг і ва Усходні Іерусалім і пакласці канец акупацыі гэтых тэрыторый і сектара Газа.

У адказ прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што суд вынес "хлуслівае рашэнне".

Гэта першы выпадак, калі Міжнародны суд ААН выказаў пазыцыю адносна законнасьці 57-гадовай акупацыі Ізраілем палестынскай тэрыторыі. Заключэнне Вярхоўнага суда ААН не з'яўляецца юрыдычна абавязковым да выканання, але мае палітычную вагу.

 

Хто падаў у суд на Ізраіль?

Вывучаць гэтае пытанне Міжнародны суд пачаў па просьбе Генеральнай Асамблеі ААН. Суду прапанавалі выказацца адносна палітыкі Ізраіля ў дачыненьні да палестынцаў.

"Дзяржава Ізраіль абавязаная як мага хутчэй пакласці канец сваёй незаконнай прысутнасці на акупаванай палестынскай тэрыторыі", — заявіў прэзідэнт Міжнароднага суда ААН Наваф Салам.

Гаворка ідзе пра акупацыю Заходняга берага ракі Іярдан, сектара Газа і Усходняга Ерусаліма. Ізраіль прэтэндуе на ўвесь Ерусалім і лічыць горад сваёй непадзельнай сталіцай. Усходнюю частку горада ён захапіў у блізкаўсходняй вайне 1967 года. Суд таксама пастанавіў, што Ізраіль павінен эвакуяваць усіх сваіх пасяленцаў з Заходняга берага і з Усходняга Ерусаліма і выплаціць палестынцам рэпарацыі за шкоду, зробленую акупацыяй.

З сектара Газа Ізраіль вывеў войскі ў 2005 годзе, але вайна ў рэгіёне змяніла сітуацыю. У выніку суд пастанавіў, што Ізраіль па-ранейшаму ажыццяўляе над тэрыторыяй Газы "эфектыўны кантроль".

Суд таксама зрабіў выснову, што ізраільскія абмежаванні ў дачыненні да палестынцаў на акупаваных тэрыторыях ўяўляюць сабой "сістэмную дыскрымінацыю, заснаваную, у прыватнасці, на расе, рэлігіі або этнічным паходжанні".

"Габрэйскі народ не з'яўляецца акупантам на сваёй уласнай зямлі — ні ў нашай вечнай сталіцы Ерусаліме, ні ў нашай спрадвечнай спадчыне Іўдзеі і Самарыі (Заходні бераг), — заявіў прэм'ер-міністр Нетаньяху. — Ніякае хлуслівае рашэнне ў Гаазе не сказіць гэтую гістарычную праўду, і гэтак жа законнасць ізраільскіх паселішчаў ва ўсіх частках нашай радзімы не можа быць аспрэчаная".

Але палестынцы віталі высновы суда. Цяпер яны будуць перададзеныя ў Генеральную асамблею ААН, якая прыме рашэнне, як на іх рэагаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі