Іэн Андэрсан плануе адмовіцца ад брэнда Jethro Tull
Музыка паведаміў, што адгэтуль збіраецца выдаваць альбомы і гастраляваць пад уласным імем.
Андэрсан кажа, што выкарыстанне назвы створанага ім жа гурта падобнае да крадзяжу пін-кода ў чарзе ў банкамат. Музычная спадчына Jethro Tull стваралася 30-40 гадоў таму, сам гурт апошнія 10 гадоў практычна не існуе. Андэрсан жа ездзіць у туры рэгулярна.
Да апошняга Іэн Андэрсан даваў канцэрты пад шыльдай Jethro Tull’s Ian Anderson. Такім жа чынам музыка завітаў у Мінск мінулай восенню. У цяперашні акампануючы склад Андэрсана ўваходзяць музыкі, якія прыйшлі ў гурт у 90-я гады.
Днямі ў Андэрсана выходзіць сольны альбом, які ўжо можна паслухаць у інтэрнэце.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.billboard.com