Ірына Касцевіч заявіла, што працаўладкавана больш за 80 тысяч чалавек

Ірына Касцевіч заявіла, што працаўладкавана больш за 80 тысяч чалавек

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч заявіла, што ў Беларусі працаўладкавана больш за 80 тысяч чалавек. Яна адзначыла, што гэта тыя людзі, якія не пайшлі на біржу працы, а звярнуліся ў камісіі па працаўладкаванні ў выканкамы і папрасілі дапамогі. У эфіры тэлеканала АНТ Касцевіч нагадала, што кіраўнік дзяржавы паставіў задачу да 1 траўня дапамагчы знайсці працу ўсім беларусам, якія ў гэтым маюць патрэбу і жаданне.

21 красавіка ў пасланні да парламента і народа Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што “людзі мусяць самі ісці за працай, а не праца за людзьмі”. Дзяржава, паводле яго слоў, павінна ім у гэтым дапамагчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі