Каля аршанскага суда пасярод белага дня забілі жанчыну (фота)
Забойства адбылося 12 верасня каля гадзіны дня на вачах у мноства мінакоў.
Як паведамляе сайт poseti.by, невядомы мужчына некалькі разоў ударыў нажом дзяўчыну, якая ішла па вуліцы Савецкай. Яна памёрла на месцы здарэння. Недалёка знаходзяцца суд Оршы і Аршанскага раёна, а таксама гарадская пракуратура.
На працягу некалькіх хвілін міліцыянты ачапілі месца здарэння. Забойцу не затрымалі. Праваахоўнікі высвятляюць сведкаў і акалічнасці здарэння, а таксама матывы злачынства.
Паводле неправеранай інфармацыі, забойца мог быць знаёмы з ахвярай. А прычынай забойства маглі быць рознагалоссі паміж імі.
У каментарах паведамляецца, быццам удзельнікамі трагедыі сталі муж і жонка, якія выйшлі з будынка суда.
Фота — poseti.by